|
10 сакавіка, Брагін /Уласн. інф./. Такой была тэма дзіцячага музычнага фестывалю сучаснай эстрады, які прайшоў нядаўна ў Брагіне.
З кожным годам расце колькасць удзельнікаў “Зорнай каруселі”, іх выканаўчае майстэрства. Чатыры гады таму начальнік аддзела культуры Л. Пятніцкая стварыла фестываль як раённае мерапрыемства. З цягам часу ён значна пашырыў свае межы, да юных талентаў Брагіншчыны далучыліся спевакі і танцоры з тых раёнаў Гомельскай вобласці, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.  |